BE RU EN

У РФ загарэўся ледакол «Віктар Чарнамырдзін», які будуецца

  • 27.11.2018, 20:41

Гараць дзве палубы ледакола, што будуецца.

У Санкт-Пецярбургу на будаўнічай верфі загарэўся ледакол «Віктар Чарнамырдзін».

Пра гэта агенцтва ТАСС паведаміла са спасылкай на крыніцу ў экстранных службах горада.

У МНС РБК заявілі, што адбылося задымленне на трэцяй палубе. «На месцы працуюць 15 адзінак тэхнікі і 75 чалавек асабовага складу, нарошчваецца групоўка», - сказаў прадстаўнік ведамства. З ягоных слоў, паводле папярэдніх звестак, пацярпелых ці загінулых у выніку пажару няма.

Крыніца агенцтва ТАСС паведамляла пра тое, што гараць дзве палубы ледакола, што будуецца.

Апошнія навіны