Інсайд: хто можа стаць пераможцам «Залатога мяча 2018»
- 28.11.2018, 18:11
Журналіст выдання Onda Cero назваў імя магчымага ўладальніка ўзнагароды.
Журналіст Onda Cero Эктар Фернандэс падзяліўся інфармацыяй пра пераможцу «Залатога мяча» паводле вынікаў 2018 года, піша «Трибуна».
«Модрыч выйграе «Залаты мяч», Крышціяну будзе другім, а Грызман - трэцім», - сказаў Фернандэс у перадачы Radioestadio ў эфіры радыёстанцыі.
Гала-вечар прэміі, якая ўручаецца часопісам France Football, адбудзецца 3 снежня.
Модрыч - уладальнік прэміі найлепшаму гульцу свету The Best за 2018 год. Яе уручае ФІФА.