BE RU EN

У Берасцейскай вобласці адразу на 10% падаражэў праезд у грамадскім транспарце

  • 30.11.2018, 18:26

Яшчэ ўчора за адзін рубель можна было купіць два білеты на аўтобус ці тралейбус.

Сёння пакупнікі шукаюць у кішэнях дадатковыя 10 капеек, паведамляе «Белсат». На пяць капеек больш з сённяшняга дня давядзецца заплаціць берасцейцам за праезд у гарадскім аўтобусе ці тралейбусе.

З 30 лістапада адна паездка ў грамадскім транспарце будзе каштаваць 55 капеек замест 50. У кіроўцы адзін білет каштуе цяпер 65 капеек. Таксама павысіўся кошт месячных і дэкадных праязных білетаў. За праязны на адзін від транспарту давядзецца заплаціць 24.75, а месячны білет на аўтобус і тралейбус абыдзецца ў 33.03 рублёў. Апошні раз праезд на грамадскі транспарт у Берасці даражэў у кастрычніку 2017 года, тады кошт квіткоў павысіўся зноў жа на 10%.

З 30 ЛІСТАПАДА АДНА ПАЕЗДКА Ў ГРАМАДСКІМ ТРАНСПАРЦЕ БУДЗЕ КАШТАВАЦЬ 55 КАПЕЕК ЗАМЕСТ 50.

А ў Віцебскай і Гарадзенскіх абласцях праезд на грамадскім транспарце падняўся на тыя ж 10% яшчэ 28 лістапада. У найбліжэйшыя дні варта чакаць падаражэння праезду ў грамадскім транспарце жыхарам Менскай і Магілёўскай вобласці.

Рост коштаў на праезд звязаны з падаражаннем паліва. За апошні год паліва ў Беларусі даражэла ўжо 25 раз. Апошняе падаражанне адбылося 25 лістапада. Кожны раз паліва расло ў цане на адну капейку. Цяпер цана бензіну АІ-92-К5-Еўра складае 1,42 рубля, АІ-95-К5-Еўра - 1,52 рубля, АІ-98-К5-Еўра - 1,73 рубля, дызельнага паліва - 1, 52 рубля.

Апошнія навіны