BE RU EN

Падзенне кошту нафты Brent у лістападзе стала рэкордным за апошнія 10 гадоў

  • 1.12.2018, 21:59

З пачатку лістапада кошт нафты маркі Brent упаў на 21,6%.

З пачатку лістапада кошт нафты маркі Brent упаў на 21,6%, паказаўшы самае вялікае зніжэнне за апошнія 10 гадоў. Як піша gordonua.com, аб гэтым сведчаць звесткі Investing.com.

Паводле стану на 30 лістапада кошт лютаўскіх ф'ючэрсаў нафты Brent склаў $59,19 за барэль. Падобнае ўзроўнем падзенне кошту назіралася ў кастрычніку 2008 года, калі каціроўкі нафты ўпалі на 33,46% (да $65,32 за барэль).

Тэхаская марка WTI патаннела ў лістападзе на 22,49% – да $50,5 за барэль. Такое значнае зніжэнне для WTI адбылося таксама ўпершыню з кастрычніка 2008 года.

29 лістапада кошт ліпеньскіх ф'ючэрсаў на нафту маркі Brent упаў да $58,24 за барэль. Пазней нафтавыя каціроўкі адыграліся, і кошт барэля Brent дасягнуў $60,23, а WTI – $51,56.

Апошнія навіны