BE RU EN

Financial Times назвала Сораса чалавекам года

  • 19.12.2018, 20:50

FT адзначыла, што больш за тры дзесяцігоддзі Джордж Сорас змагаўся з аўтарытарызмам.

Брытанская газета Financial Times назвала вядомага бізнэсоўца і філантропа Джорджа Сораса чалавекам года.

Як адзначылі ў рэдакцыі, выбар чалавека года ў Financial Times звычайна адлюстроўвае ягоныя дасягненні, але ў выпадку з Сорасам, выбар таксама тычыцца каштоўнасцяў, якія ён вызнае.

"Ён нясе сцяг ліберальнай дэмакратыі і адкрытага грамадства. Гэта ідэі, якія перамаглі ў халоднай вайне. Сёння яны знаходзяцца ў аблозе з усіх бакоў, ад Расеі Уладзіміра Пуціна да Амерыкі Дональда Трампа", - заявіла рэдакцыя.

FT адзначыла, што больш за тры дзесяцігоддзяў Сорас змагаўся з аўтарытарызмам, расізмам і нецярпімасцю, і дзякуючы сваёй даўняй прыхільнасці да адкрытасці, свабоды СМІ і правоў чалавека, ён выклікаў гнеў аўтарытарных рэжымаў ва ўсім свеце.

Джордж Сорас нарадзіўся ў Вугршчыне ў 1930 годзе, аднак пакінуў краіну ва ўзросце 17 гадоў, пераехаўшы ў Вялікабрытанію, дзе скончыў Лонданскую школу эканомікі. Пазней ён перабраўся ў ЗША, дзе ў 1950-я гады заснаваў фонд Quantum, стаўшы адным з самых паспяховых спекулятыўных гульцоў у гісторыі.

Апошнія навіны