BE RU EN

Андрэй Сідарэнка: Гульцы «Дынама» праявілі характар

  • 21.12.2018, 12:18

Перамога «зуброў» над хакейным клубам з Браціславы далася няпроста.

Галоўны трэнер менскага «Дынама» Андрэй Сідарэнка падзяліўся з «Прэсболам» меркаваннем пра перамогу над «Слованам» (2:1):

- Каманда праявіла характар. У «Дынама» не ўсё атрымлівалася. Мы дазволілі адкрыць лік спаборніку. Папярэджвалі: калі «Слован» закіне — будзе гуляць ад абароны.

Згулялі слаба ў большасці. Але мы зноў перамаглі ў трэцім перыядзе. Гулялі да канца. Віншую ўсіх з перамогай! - сказаў пасля матчу трэнер.

Апошнія навіны