Масквічы выйшлі на пікет да адміністрацыі Пуціна
- 21.12.2018, 15:10
Жыхары расейскай сталіцы патрабавалі вызваліць палонных украінцаў.
У Маскве каля будынка адміністрацыі прэзідэнта ў пятніцу былі затрыманыя ўдзельнікі адзіночных пікетаў у падтрымку асуджанага ў Расеі ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова, за абмен вязнямі паміж Расеяй і Украінай і супраць вайны, паведамляе «Радыё Свабода».
Як напісала ў Фэйсбуку актывістка Вікторыя Іўлева, удзельнікаў пікетаў затрымалі праз правакатараў. Так, да аднаго з удзельнікаў пікету - Аркадзя Конікава - падышоў з плакатам невядомы, пасля чаго Конікава затрымалі нібыта за парушэнне правілаў адзіночнага пікетавання.
Была затрыманая таксама Вольга Мазурава, супрацоўнікі паліцыі сказалі ёй, што паступіла паведамленне аб учыненні ёй хуліганства. Затрыманы яшчэ актывіста Канстанціна Котава.