BE RU EN

З КК Беларусі прыбралі «дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі»

  • 21.12.2018, 20:06

За час існавання артыкула 193.1 да крымінальнай адказнасці ў Беларусі былі прыцягнуты 17 чалавек.

«Палата прадстаўнікоў» 19 снежня ў другім чытанні прыняла шэраг паправак у кодэкс. Між іншым, як піша праваабарончы сайт «Вясна», «дэпутаты» выключылі з Крымінальнага кодэкса артыкул 193.1, які пагражаў за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Замест крымінальнай адказнасці ўводзіцца адміністрацыйная - артыкул 23.88 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Цяпер за гэта пагражае штраф да 50 базавых велічынь.

Каб уступіць у дзеянне, гэты законапраект павінен быць ухвалены яшчэ саветам рэспублікі і падпісаны дыктатарам. Потым яго павінны афіцыйна апублікаваць.

За час існавання артыкула 193.1 да крымінальнай адказнасці ў Беларусі былі прыцягнуты 17 чалавек. Пяцёра з іх былі пакараныя пазбаўленнем волі.

Апошнія навіны