BE RU EN

«У дзеда зямлю забралі саветы, у мяне забірае беларуская ўлада»

  • 21.12.2018, 21:50

У інваліда з Кобрыншчыны адбіраюць участак праз выкапаны вадаём.

Інваліда з Кобрыншчыны Аляксандра Краўчука працягваюць караць за выкапаны вадаём на сваёй аграсядзібе. Да 39-га года ўладальнікам гэтай зямлі быў яго дзед.

Пяць з паловай тысяч беларускіх рублёў штрафу ён атрымаў за нібыта парушаную экалогію ад інспекцыі аховы прыроды. Раённая землеўпарадкавальная служба са свайго боку звярнулася ў суд Кобрынскага раёна з заявай за няправільнае выкарыстанне зямельнага ўчастка, каб яго забраць, кажа «Радыё Рацыя» Аляксандр Краўчук:

- Саветы забралі зямлю у дзеда, а цяпер атрымліваецца, што і ў мяне, тую ж самую зямлю, але ўжо беларуская дзяржава забірае. У Кобрыне суд адбыўся, мне прысудзілі дзве базавыя. А далей землеўпарадкавальная служба канфіскуе зямлю, і прымусіць мяне правесці рэкультывацыю, значыцца прывесці зямлю ў той стан, у якім яна была.

Паводле дакументаў дзядулі на зямлю, там калісьці на гэтым месцы і быў вадаём. Пры саветах ён заплыў. Але там нічога не расло, акрамя карчакоў. Праз затапленне ўчастак не выкарыстоўваўся, быў закінуты, кажа Аляксандр Краўчук. З гэтым пытаннем ён звярнуўся ў пракуратуру і да кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Наталлі Качанавай. Адказаў пакуль няма.

Апошнія навіны