BE RU EN

Куцця на Каляды: просты традыцыйны рэцэпт

  • 24.12.2018, 18:58

Куцця - традыцыйная страва, якую хрысціяне ядуць на Куццю.

На Куццю на стале павінны знаходзіцца 12 посных страў, але менавіта куцця - галоўная страва свята.

UAportal раскажа, як прыгатаваць гэтую страву.

Прадукты

Для падрыхтоўкі куцці спатрэбяцца такія прадукты:

пшаніца

мак

грэцкія арэхі

мёд

Соль па смаку

Спосаб гатавання куцці

Пшаніцу замочваем на ноч ці на некалькі гадзін.

Прамываем пшаніцу і заліваем гарачай вадой.

Варым блізу 1 гадзіны.

У асобным посудзе замочваем мак - так, каб вада цалкам яго пакрывала.

Даводзім да кіпення і варым 20 хвілін на павольным агні.

Мак адцэджваем і прапускаем праз блэндар.

Арэхі здрабняем і трохі падсушваем на патэльні.

Апошні этап - дадаём у гатовую кашу мак, арэхі, соль і мёд і пакідаем куццю на некалькі гадзін у цёплым месцы або накрыўшы посуд ручніком.

Куцця падаецца на стол халоднай.

Што можна дадаць у куццю

Часам куццю замест мёду запраўляюць згушчонкай або варэннем. Іх можна замяніць звычайным цукровым сіропам.

Можна выкарыстоўваць не толькі грэцкі арэх, але і іншыя арэхі, якія вам падабаюцца, напрыклад, арахіс, кеш’ю, фундук.

Часта ў куццю дадаюць разынкі, цукаты, сухафрукты або чарнасліў.

Калі вы хочаце прыгатаваць экзатычную куццю, можаце дадаць ківі, апельсін, мандарын або іншую трапічную садавіну.

Традыцыйны рэцэпт куцці без цукру, але калі вам здаецца, што страва недастаткова салодкая, дадайце яго.

Апошнія навіны