У Ізраілі ўхвалілі законапраект для роспуску парламента
- 25.12.2018, 20:33
Пасяджэнне парламента павінна адбыцца 26 снежня.
Міністэрскі камітэт аб заканадаўстве Ізраіля ў аўторак, 25 снежня 2018, ухваліў законапраект аб роспуску парламента.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на DPA.
Паведамляецца, што гэта падрыхтавала глебу для прыняцця закона падчас галасавання на пленуме Кнэсета (парламента), які запланаваны на сераду, 26 снежня 2018.
Законапраект быў прыняты пасля таго, як лідары кааліцыі абвясцілі аб правядзенні датэрміновых выбараў у красавіку 2019 года, якія першапачаткова планаваліся на лістапад.
Раней паведамлялася, што кааліцыя абвясціла дату выбараў у парламент Ізраіля. Пазачарговыя выбары ў парламент Ізраіля адбудуцца 9 красавіка 2019 года.