BE RU EN

Сідарэнка: Выглядалі вельмі годна, асабліва калі ўлічыць, што супрацьстаялі моцнаму спаборніку

  • 30.12.2018, 20:33

Галоўны трэнер хакейнага менскага «Дынама» пракаментаваў перамогу над «Лакаматывам».

Галоўны трэнер менскага «Дынама» Андрэй Сідарэнка пракаментаваў перамогу над «Лакаматывам» (3:0). Пра гэта піша tribuna.com.

«Хачу павіншаваць усіх з надыходзячым Новым годам. Мы сёння завяршылі гасцявую серыю. У двух папярэдніх матчах не змаглі набраць балы, хоць гулялі нядрэнна. У Яраслаўлі нарэшце дамагліся поспеху. Выглядалі вельмі годна, асабліва калі ўлічыць, што супрацьстаялі моцнаму спаборніку.

Згулялі арганізавана, правільна, дысцыплінавана. Удзячны хлопцам за тое, як яны выклаліся ў гэтым матчы.

Упершыню ў сезоне згулялі «на нуль». Акцэнтавалі ўвагу на дзеяннях у абароне. Казалі, што важна падчышчаць прастору перад брамаю, хутка пераходзіць з абароны ў атаку. У выніку змаглі ўдала закінуць і давесці справу да перамогі», - сказаў Сідарэнка.

Далей менчукоў чакае хатняя серыя, якая пачнецца 4 студзеня. У спаборніках СКА, ЦСКА і «Слован».

Апошнія навіны