BE RU EN

Вольга Нікалайчык: Якая «гадасць» гэты ваш суд

  • 30.12.2018, 21:57

Вядомую актывістку будуць судзіць за ланцугі на Міністэрстве інфармацыі.

Грамадскую актывістку і рэжысёрку Вольгу Нікалайчык 2 студзеня выклікаюць у Цэнтральны суд Менска. Нагодай стаў, магчыма, флэшмоб 10 снежня каля будынка Міністэрства інфармацыі, піша «Новы час».

Пра выклік у суд Вольга Нікалайчык паведаміла на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

- 2 студзеня мяне судзіць Цэнтральны суд. Пасадзіла на ланцуг Міністэрства культуры і Міністэрства інфармацыі. Замочкі.

Якая «гадасць» гэты ваш суд. А я буду даядаць заліўную рыбу.

Нагадаем, раніцай 10 снежня на калоны галоўнага ўваходу ля Міністэрства інфармацыі актывісты наклеілі велізарныя плакаты з цытатай 33-га артыкула Канстытуцыі і 19-га артыкула Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, а таксама павязалі на дзвярныя ручкі ланцугі.

Такім чынам уваход у міністэрства быў на некаторы час заблакаваны. Некаторыя мінакі спыняліся і зацікаўлена назіралі за падзеяй, а таксама чыталі вытрымкі з Канстытуцыі аб тым, што кожнаму гарантуецца свабода меркаванняў і іх выказвання, а манапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі і цэнзура не дапускаюцца.

Апошнія навіны