BE RU EN

У Беларусі рыхтуецца «справа малочнікаў»?

  • 8.12.2018, 17:25

Гаворка ідзе пра сотні тысяч даляраў.

Праваахоўныя органы Беларусі маюць намер распачаць крымінальную справу аб фактах паставак беларускай малочнай прадукцыі ў Расею, якія маюць прыкметы махлярства. Пра гэта Аляксандр Канюк заявіў 8 снежня ў Маскве, дзе бярэ ўдзел у нарадзе ў пытаннях скарачэння пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці, піша tut.by.

- Ёсць інфармацыя, калі нашы прадпрыемствы накіроўвалі прадукцыю, малочную, мясную, на адрас практычна ашуканскай схемы. Мы праводзім пракурорскую праверку, і вынікам амаль на 100% з’явіцца распачынанне крымінальных спраў, - заявіў Канюк у выпуску навін на тэлеканале «Беларусь 1».

Прывёў генпракурор і прыклад такой схемы, калі прадукцыю накіроўвалі фірме-банкруту.

- У адным выпадку пайшло прадукцыі на 500 тысяч даляраў, калі сістэма кампаній гэтых ужо станавілася банкрутам у Расеі. Я гэтага не разумею, не разумею логікі і матываў дзеянняў такіх вось кіраўнікоў, - сказаў ён.

У сюжэце таксама адзначылі, што сёння больш за 40% ад агульнай сумы пратэрмінаваных абавязацельстваў у экспартных пастаўках (блізу 200 млн даляраў) прыпадае на расейскія арганізацыі. Адна з прычын такой сітуацыі - дрэнная арганізацыя праверкі фінансавага становішча расейскіх кампаній, з якімі працуюць беларускія экспарцёры, а таксама ашуканскія схемы. З 2015 года распачатыя 85 крымінальных спраў, звязаных з пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасцю з крымінальнай гісторыяй. 26 з іх распачатыя ў дачыненні да замежных грамадзян.

Апошнія навіны