BE RU EN

У якіх новабудоўлях можна пабудавацца ў Менску

  • 3.02.2018, 18:46

Кошты за квадратны метр сталічнага жылля пачынаюцца ад $950.

Tut.by паглядзеў, у якіх праектах сталічных забудоўшчыкаў нядаўна стартавалі продажы, што і якім коштам яны прапануюць.

Маскоўскі і Кастрычніцкі раёны

Кампанія-забудоўшчык ТДА «Айран» прапанавала дольнікам два аб'екты ў Маскоўскім раёне: дом- «слупок» на вуліцы Шчорса і жылы комплекс ля праспекта Дзяржынскага, побач са станцыяй метро «Міхалова».

14-павярховы «слупок» на вуліцы Шчорса ўжо выбраўся з катлавана на пяць паверхаў. Дом будзе каркасна-блочны, вышыня столяў - 2,5 метра. На паверсе па дзесяць кватэр. Заканчэнне - 4-ы квартал 2018 года.

Кошт 1 квадратнага метра пры 100%-ай адначасовай аплаце:

1-пакаёвыя (41 м²) – 1 200 даляраў;

2-пакаёвыя кватэры (49-51 м²) – 1 180 даляраў;

3-пакаёвыя кватэры (64; 72 м²) – 1 150 даляраў.

Кошт пры аплаце ў растэрміноўку да 30.07.2018 (першапачатковая аплата 30%):

1-пакаёвыя (41 м²) – 1 230 даляраў;

2-пакаёвыя кватэры (49-51 м²) – 1 210 даляраў;

3-пакаёвыя кватэры (64; 72 м²) – 1 180 даляраў.

На праспекце Дзяржынскага ў канцы мінулага года «Айран» ужо прыступіў да будаўніцтва жылога комплексу, які складаецца з трох дамоў зменнай паверхавасці. Гаворка пра пляцоўку, на якой раней будавала Маскоўская інвестыцыйная будаўнічая кампанія. Яна, нагадаем, паспела ўзвесці чатыры 25-павярховых дамы з усяго комплексу.

На сайце забудоўніка ўжо апублікаваныя кошты першай чаргі будаўніцтва - жылога дома № 1.

Дом каркасна-блочны, вышыня столяў - 2,7 метра. Кошт 1 квадратнага метра пры 100%-ай адначасовай аплаце:

1-пакаёвыя (38-40) м² - 1 200 даляраў;

2-пакаёвыя кватэры (50) м² - 1 200 даляраў;

2-пакаёвыя кватэры (59 м²) – 1 100 даляраў;

3-пакаёвыя кватэры (69; 73; 76 м²) – 1 050 даляраў;

4-пакаёвыя кватэры (92; 98 м²) – 1 000 даляраў.

Кошт пры аплаце ў растэрміноўку да 30.12.2019 года (першапачатковая аплата 30%):

1-пакаёвыя (38-40 м²) – 1 230 даляраў;

2-пакаёвыя кватэры (50 м²) – 1 230 даляраў;

2-пакаёвыя кватэры (59 м²) – 1 130 даляраў;

3-пакаёвыя кватэры (69; 73; 76 м²) – 1 070 даляраў;

4-пакаёвыя кватэры (92; 98 м²) – 1 020 даляраў.

Заканчэнне будаўніцтва - 2 квартал 2020 года.

Дата ўкладання дамоў будзе абвешчаная дадаткова на сайце забудоўніка.

Яшчэ адзін жылы комплекс «Айран» пачаў будаваць у Кастрычніцкім раёне, недалёка ад аэрапорта. У межах вуліц Зубачова - 3-і завулак Берасцейскі - 4-ы завулак Зубачова з'явяцца тры шматкватэрныя дзесяціпавярховыя дамы. Пачатак будаўніцтва комплексу - снежань 2017 года.

Кошт 1 квадратнага метра пры 100% -ай адначасовай аплаце:

1-пакаёвыя кватэры (37 м²) – 1 050 даляраў;

2-пакаёвыя кватэры (49 м²) – 1 000 даляраў;

3-пакаёвыя кватэры (60 м²) - 970 даляраў;

3-пакаёвыя кватэры (67 м²) - 950 даляраў;

Кошт пры аплаце ў растэрміноўку да 30.12.2018 (першапачатковы ўнёсак 20%):

1-пакаёвыя кватэры (37 м²) - 1080 даляраў;

2-пакаёвыя кватэры (49 м²) - 1030 даляраў;

3-пакаёвыя кватэры (60 м²) - 1000 даляраў;

3-пакаёвыя кватэры (67 м²) - 980 даляраў;

* Па курсе НБ РБ на дату аплаты

Дата ўкладання дамоў будзе абвешчаная дадаткова на сайце забудоўніка.

Савецкі раён

УКБ Савецкага раёна пачаў продаж у шматкватэрным доме на скрыжаванні вуліц Валгаградскай і Кутузава, які вядомы як даўгабуд «Валыні». Дом маналітна-каркасны, двухпад’ездны, разлічаны на 157 кватэр. Аб'ект плануюць здаць да снежня 2018 года.

Новы замоўца - УКБ Савецкага раёна - прапануе дольнікам будавацца ад 1 080 даляраў за квадратны метр. Пакуль была выпушчаная праектная дэкларацыя на 40 кватэр: 30 двухпакаёвых (ад 63 да 82 м²) і 10 трохпакаёвых (па 94 м²). Вядома, што ў першыя дні продажаў дольнікі разабралі двухпакаёвыя кватэры па 63 квадратныя метры. Астатнія варыянты яшчэ ёсць.

Кошт двухпакаёвай і трохпакаёвай кватэры пры аплаце 100% - 1 080 даляраў за «квадрат» у эквіваленце. Пры растэрміноўцы плацяжу да верасня – 1 110 даляраў за «квадрат».

Завадскі раён

Вядомы забудоўшчык ААТ «УНР-10» анансаваў на сваім сайце будаўніцтва энэргаэфектыўнага шматкватэрнага дома ў Чыжоўцы, на скрыжаванні вуліц Галадзеда і Ауэзава.

Дом будзе 18-павярховы, маналітны, разлічаны на 215 кватэр. Вышыня столяў - 2,5 м.

Прыблізны кошт квадратнага метра – 1 000 – 1 225 даляраў у эквіваленце. Пачатак продажаў жыллёвых аблігацый плануецца на другую палову сакавіка 2018 года.

Дарэчы, такія дамы кампанія будавала ва Уруччы і на праспекце Дзяржынскага, каля станцыі метро «Міхалова».

Фрунзенскі раён

З новых прапаноў - мансарды на вуліцы Янкі Маўра. ТАА «Мансарды Сталіцы» будзе надбудоўваць мансардны паверх у доме №31. Тут дольнікам прапануюцца 24 кватэры: дваццаць двухпакаёвых (40 - 46 м²) і чатыры трохпакаёвыя (58-60 м²), коштам 1 100 даляраў за квадратны метр.

Заканчэнне будаўніцтва - 1-ы квартал 2019 года.

Апошнія навіны