Сацсетцы «Фэйсбук» споўнілася 14 гадоў
- 4.02.2018, 21:10
Марк Цукербэрг анансаваў рэформу алгарытмаў у стужцы.
14 гадоў таму, у 2004 годзе пачала працу сацыяльная сетка Facebook. Як піша liga.net, пра гэта паведаміў на сваёй старонцы яе распрацоўнік Марк Цукербэрг.
"Прычына, праз якую наша супольнасць існуе сёння, не ў тым, што мы пазбягалі памылак. Проста мы верым, што робім дастаткова, каб спрабаваць развязаць нашыя самыя вялікія праблемы - добра ведаючы, што мы будзем зазнаваць няўдачу зноў і зноў, але гэта адзіны спосаб дамагчыся прагрэсу", - напісаў Цукербэрг.
Раней паведамлялася, што Facebook у сваёй стужцы навін зробіць прыярытэтам мясцовыя навіны для паказу.
Да гэтага Цукербэрг анансаваў рэформу алгарытмаў ў стужцы. Цяпер прыярытэтнымі будуць допісы блізкіх людзей і сяброў.
Таксама СЕО Facebook анансаваў укараненне механізму, дзякуючы якому карыстальнікі змогуць самі ўплываць на якасць навін, ацэньваючы дакладнасць іх крыніц.