BE RU EN

Берасцейцы запісалі гімн пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода

  • 17.03.2018, 13:50

Жыхары Берасця працягваюць барацьбу супраць шкоднага прадпрыемства.

Берасцейцы знялі кліп для таго, каб звярнуць увагу службовых асоб і грамадскасці на незаконнае будаўніцтва завода батарэй у Берасці, у вольнай эканамічнай зоне.

З пачатку года ў Берасці і раёне разгарнулася актыўная кампанія супраць з'яўлення акумулятарнага завода «АйПаўэр» у ВЭЗ «Брэст». Кіраўніцтва завода, «ВЭЗ» і чыноўнікі запэўніваюць, што на ўсіх этапах рэалізацыі праекта выкананае дзейнае заканадаўства. Актывісты заяўляюць, што гэта не так і дамагаюцца як мінімум прыпынення будаўніцтва завода да высвятлення ўсіх спрэчных пытанняў. Больш за ўсё людзі асцерагаюцца шкоды, якую можа прынесці экалогіі ды іхняму здароўю патэнцыйна небяспечная вытворчасць. Сабрана больш за 37 тысяч подпісаў мясцовых жыхароў, якія перададзены ў Адміністрацыю Лукашэнкі. На знак пратэсту супраць завода ўжо некалькі нядзель запар людзі выходзілі на плошчу Леніна пакарміць галубоў.

Апошнія навіны