BE RU EN

Фотафакт: У Менску ў шматпавярхоўцы папярок пандуса чамусьці ўсталявалі поручань

  • 30.03.2018, 21:37

Фота з дому на Касманаўтаў, 5/1 выклікала бурную рэакцыю ў карыстачоў Сеціва.

На днях у адным з пабліку «ВКонтакте» з'явіўся запіс з подпісам «Малінаўка. Безбар'ернае асяроддзе». На ім - здымкі пандуса, па якім нельга спусціцца праз поручні. Пры гэтым у ЖЭСе кажуць - скаргаў ад жыхароў дома з гэтай нагоды не паступала.

Фота з дому на Касманаўтаў, 5/1 выклікала бурную рэакцыю ў падпісчыкаў. У каментарах людзі не выбіралі выразаў.

Tut.by зайшоў у гэты пад'езд і пераканаўся, што такія канструкцыя і пандус ёсць. Тут немагчыма спусціць нават дзіцячы вазок.

ФОТА: МАЯ КАХНО, TUT.BY
ФОТА: МАЯ КАХНО, TUT.BY
ФОТА: МАЯ КАХНО, TUT.BY
ФОТА: МАЯ КАХНО, TUT.BY

Дом замацаваны за ЖЭСам №98. Начальнік прадпрыемства Аляксандр Казлоў кажа, што скаргаў ад жыхароў не паступала, а канструкцыя ўсталёўвалася дакладна не іх службай. Ён выказаў здагадку, што яна зроблена, хутчэй за ўсё, для пенсіянераў.

- Скаргаў нам ад жыхароў па гэтым пандусу не паступала. Гэта дакладна ўсталёўваў хтосьці, але не мы. Дэмантаваць яе зможам, толькі калі паступіць такі зварот ад жыхароў дома да нас ці на службу 115.

Апошнія навіны