Кубак ЕГФ: Менскі СКА перамог славацкі «Татран»
- 31.03.2018, 20:26
У заключным матчы групавога раўнда беларусы перамаглі славакаў з лікам 34:27.
СКА атрымаў перамогу над "Татранам" у хатнім матчы заключнага тура групавога раўнда Кубка ЕГФ - 34:27, піша pressball.by.
Армейцы фінішавалі на трэцім месцы ў пуле "А" і не змаглі прабіцца ў плэй-оф.
СКА - Татран - 34:27 (14:12)
СКА: Кулеш (9), Данцоў (5), Гарбуз (4), Падшывалаў (4), Крывенка (4), Бохан (4), Вайлупаў(3), Хадкевіч (1).
ТАТРАН: Хрстка (11), Бутарац (4), Касал (3), Лапайнэ (2), Крок (2), Урбан (2), Рабэк (1), Чып (1), Вучко (1).
Група "А": Магдэбург - 10 (6), Б’ерынгбра - 6 (6), СКА - 5 (6), Татран - 3 (6).