BE RU EN

На менскім складзе разбілі ёмістасць з дыметылсульфатам

  • 6.03.2018, 20:21

Адзін чалавек шпіталізаваны, трое звярнуліся да лекара.

Учора, 5 сакавіка, з таксічным атручваннем у БХМД звярнуўся работнік лагістычнай кампаніі ў мікрараёне Уручча, аднак прычын атручвання выяўлена не было. Сёння ж ад працы былі вызваленыя яшчэ трое супрацоўнікаў арганізацыі, якія з алергічным кератакан’юнктывітам самастойна звярнуліся ў лячэбную ўстанову, аднак шпіталізацыя ім не спатрэбілася. Як высветлілася пазней, прычынай атручвання стала разбітая бутэлька з таксічнай вадкасцю.

Як паведаміў Onliner.by афіцыйны прадстаўнік МНС Беларусі Віталь Навіцкі, сёння ўдзень у МНС паступіла паведамленне ад лагістычнай кампаніі пра наяўнасць рэзкага паху з транспартнага кантэйнера са зборным грузам на вул. Ліпкаўскай. Пасля прыбыцця да месца выкліку высветлілася, што пры разгрузцы пасылкі з дыметылсульфатам (дыметылавы эфір сернай кіслаты) была пашкоджаная адна шкляная ёмістасць аб'ёмам 0,7 літра. Работнікамі Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС праводзіліся працы збору і далейшай утылізацыі пралітай вадкасці, упакоўкі і разбітай тары.

Пагрозы іншым работнікам прадпрыемства, людзям у суседніх будынках няма.

Апошнія навіны