BE RU EN

Курт Волкер сустрэўся з кіраўніком канцылярыі Анджэя Дуды

  • 7.03.2018, 17:59

Палітыкі абмеркавалі захады рэагавання на агрэсію РФ і падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Спецыяльны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША аб Украіне Курт Волкер правёў сустрэчу з кіраўніком канцылярыі прэзідэнта Польшчы Кшыштафам Шчэрскім у Варшаве.

Пра гэта Волкер напісаў на сваёй старонцы ў Твітэры.

«Сустрэўся з Кшыштафам Шчэрскім з канцылярыі прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, каб абмеркаваць захады рэагавання на расейскую агрэсію ў рэгіёне і падтрымаць украінскую тэрытарыяльную цэласнасць», - распавёў Волкер.

Апошнія навіны