BE RU EN

Распрацоўка беларусаў атрымала статус «дадатка дня» ад Apple

  • 7.03.2018, 18:34

Дадатак беларусаў не ўпершыню заслужыў афіцыйнае прызнанне.

Распрацоўка беларусаў, якая лідзіруе ў сегменце «жаночых календароў» у AppStore і Google, атрымала статус App of the Day ад Apple. Пра гэта напісаў заснавальнік праекта Дзмітрый Гурскі на сваёй старонцы ў Facebook.

Са слоў прадпрымальніка, гэта «вышэйшая адзнака», якую Apple можа даць дадаткам.

Раней Flo увайшоў у пяцёрку самых папулярных дадаткаў для здароўя за 2017 год на базе звестак аналітычнага сэрвісу App Annie. Распрацоўка беларусаў не ўпершыню заслужыла афіцыйнае прызнанне. Так, у снежні Flo атрымала статус Global Winner на амерыканскім конкурсе стартапаў Red Herring 100, нагадвае dev.by.

З моманту заснавання дадатак прыцягнуў не менш як $6 млн інвестыцый. Саінвестарам аднаго з раўндаў стала мадэль і філантроп Наталля Вадзянава, якая ўвайшла ў раду дырэктараў кампаніі.

Апошнія навіны