Амерыканскі тлумачальны слоўнік папоўніўся крыптавалютнымі тэрмінамі
- 7.03.2018, 20:23
Тэрміны «крыптавалюта», «блокчэйн» і «ICO» дадалі ў амерыканскі слоўнік Merriam-Webster.
Амерыканскі тлумачальны слоўнік Merriam-Webster чарговым разам быў пашыраны і новае пашырэнне ўключыла ў спіс слоў тэрміны з крыптавалютнага свету, паведамляе cryptellect.net.
Між іншым, у слоўніку з'явіліся такія тэрміны, як «біткойн», «блокчэйн», «першаснае размяшчэнне манет» і «крыптавалюта».
Сумарна за апошні час у Merriam-Webster было ўнесена больш за 800 новых слоў.
Выдаўцы Merriam-Webster рэкамендуюць пісаць слова «Біткойн» з вялікай літары, аднак пры гэтым дапускаюць магчымасць напісання і з маленькай. Таксама ў слоўнік было дададзенае яшчэ адно значэнне слова «аднарог». Пад ім разумеюць стартапы, сумарны кошт якіх перавышае $1 млрд. Таксама былі ўнесены і некаторыя іншыя паняцці з фінансавай галіны. Між іншым, Merriam-Webster папоўнілі тэрміны «мікракрэдыт» і «мікрафінансаванне»
Слоўнік Merriam-Webster уважаецца адным з галоўных тлумачальных слоўнікаў на планеце. Ён існуе ўжо больш за 150 гадоў.