Эканоміка ЗША дэманструе стабільны рост
- 1.04.2018, 21:13
Рост эканомікі Амэрыкі ў канцы 2017 года перасягнуў першапачатковую ацэнку.
Тэмп росту амэрыканскай эканомікі ў апошнім квартале 2017 года быў трохі вышэйшы за першапачатковую ацэнку і склаў 2,9 % ў гадавым вылічэнні, піша golos-ameriki.ru.
Паводле апублікаванага ў сераду дакладу Міністэрства гандлю, паляпшэнне паказчыкаў збольшага абумоўленае павышэннем спажывецкіх выдаткаў. Карэкцыя паказчыкаў - руцінная практыка, звязаная са з'яўленнем больш поўных звестак.
Эканоміка ЗША ўжо некалькі кварталаў запар дэманструе стабільны рост: у 2017 годзе яна вырасла на 2,3 %, што значна больш, чым годам раней.
Некаторыя эканамісты перагледзелі свае прагнозы росту на 2018 год пасля маштабных скарачэнняў падаткаў і абвяшчэння планаў павелічэння дзяржаўных выдаткаў на працягу наступных двух гадоў.
Стымуляванне росту за кошт зніжэння падаткаў і павелічэння выдаткаў на фоне добрых паказчыкаў на рынку працы выклікае пэўныя асцярогі з нагоды інфляцыі, у сувязі з чым, як чакаецца, Федэральная рэзэрвовая сістэма працягне павышэнне адсоткавых ставак. ФРС спрабуе прадухіліць шкодны для эканомікі занадта моцны або занадта хуткі рост інфляцыі за кошт павышэння таксаў, які стрымлівае эканамічную чыннасць.