BE RU EN

Што можна купіць у краме аўтамабільнага канфіскату?

  • 1.04.2018, 21:28

Перліна аўтаканфіскату — эксклюзіўны Bentley Brooklands гнанага бізнэсоўца Арбузава.

Весной автомобильный рынок традиционно оживает. отправился в магазин автоконфиската, чтобы изучить предложение. Возможно ли выловить в мутной реке конфискованного автохлама какую-нибудь «жемчужину» по сходной цене?

На удивление, площадка автоконфиската в Уручье в выходной день выглядит довольно оживленно. Причем ходят как в одиночку, так и семьями. Но заметно, что интерес к выставленным машинам — чисто гипотетический, хотя при нас парочку машин заводили для потенциальных покупателей.

Bentley все еще продается

Скажем честно, стоящих машин, которые вызывают хотя бы желание подойти поближе и рассмотреть, практически нет. 70% выставленных лотов — хлам, который сгодится разве что на продажу по запчастям. Причем среди них встречаются экземпляры, которые журналисты уже видели здесь и год назад.

Увесну аўтамабільны рынак традыцыйна аджывае. Tut.by адправіўся ў краму аўтамабільнага канфіскату, каб вывучыць прапанову. Ці магчыма вылавіць у каламутнай рацэ канфіскаванага аўтамабільнага хломазду якую-небудзь «перліну» прымальным коштам?

На здзіўленне, пляцоўка аўтамабільнага канфіскату ва Уруччы ў непрацоўны дзень выглядае даволі жыва. Прычым ходзяць як самотна, так і сем'ямі. Але прыкметна, што цікавасць да выстаўленых самаходаў — спрэс гіпатэтычная, хоць пры нас парачку аўтамабіляў заводзілі для патэнцыйных пакупнікоў.

Bentley ўсё яшчэ прадаецца

Скажам шчыра, самаходаў, якія выклікаюць хоць бы жаданне падысці бліжэй і разгледзець, практычна няма. 70% выстаўленых лотаў — хломазд, які спатрэбіцца хіба што на продаж на запчасткі. Прычым сярод іх сустракаюцца асобнікі, якія журналісты ўжо бачылі тут і год таму.

Что ищет он в краю далеком? Неужели нового владельца?

Перліна аўтамабільнага канфіскату — эксклюзіўны Bentley Brooklands гнанага бізнэсоўца Віталя Арбузава. Пакуль уладальнік сядзіць у следчым ізалятары, яго ўнікальны аўтамабіль пакрываецца брудам часоў. Праўда, у мэтах захаванасці такога каштоўнага аўтамабіля Bentley нагарнулі чахлом, з-пад якога нясціпла выглядае храмаванае аблічча брытанскага арыстакрата.

Прошел почти год с момента поступления автомобиля в конфискат, а цена не меняется

Прайшоў амаль год з моманту паступлення аўтамабіля ў канфіскат, а кошт не мяняецца

Унікальнае брытанскае купэ, вырабленае колькасцю толькі 550 асобнікаў, паступіла на пляцоўку амаль год таму, у жніўні 2017-га. Лот ацанілі на 315 810 рублёў. Ахвочых набыць аўтамабіль за ўвесь гэты час не знайшлося, але кошт пакуль не мяняецца. Нагадаем, што гэты Bentley Brooklands выраблены ў 2008 годзе, а праезд на момант канфіскацыі склаў 63 079 км. Дарэчы, у Расеі аналагічную мадэль можна купіць мінімальным коштам 279 тысяч рублёў, але ёсць асобнікі і значна даражэйшыя.

Вартыя варыянты ёсць, але вельмі мала

Калі спусціцца з нябёсаў мільянераў на зямлю «500 даляраў», то выявіцца, што большая частка канфіскаваных аўтамабіляў — страшэнны хломазд. Але журналісты ўсё ж сёе-тое адшукалі.

Infiniti EX35

За Infiniti EX35 2008 года вырабу і праездам 82 тысячы км просяць 22 140 рублёў. Гэта крыху ніжэй за сярэдні рынкавы кошт такога аўтамабіля. Праўда, гледзячы на зацяганы салон, узнікаюць сумневы ў рэальнасці праезду, але агулам аўтамабіль не выглядае «ламакам».

Lexus LX570

Гэты варыянт, вядома, не для сярэднестатыстычнага беларуса, але затое аўтамабіль годны. Lexus KX570 2012 года вырабу з бензінавым маторам, праездам 155 700 км прадаецца амаль за 93 тысячы рублёў. Калі праезд рэальны, то такі кошт будзе нават крыху ніжэйшы за рынкавы, што цалкам справядліва.

Ford Excursion

За 17 тысяч рублёў можна стаць уладальнікам аднаго з самых вялікіх пазадарожнікаў у свеце — Ford Excursion. Гэтая гаргара 1999 года вырабу абсталёўваецца 6,7-літровым бензінавым маторам, праезд не пазначаны. Вонкава аўтамабіль выглядае не надта самавіта, знутры — яшчэ горш. Парэпаныя швы на скураных крэслах і пацёрты пластык выдаюць немалы праезд. Але аўтамабіль сам сабой унікальны, праўда, з яго апетытам наўрад зацікавіць звычайнага пакупніка.

Volkswagen Passat

Народны ўлюбёнец Volkswagen Passat 2012 года вырабу з невядомым праездам і бензінавым маторам 1,8 літра выстаўлены на продаж за 21 816 рублёў. З кодабам і салонам у аўтамабіля ўсё ладам, але вось дзіўнага маленькага памеру колы выглядаюць іншародным целам. Кошт толькі крыху ніжэйшы за рынкавы, гэткі асобнік можна знайсці за 22-23 тысячы, але з нармальнымі коламі і больш-менш празрыстай гісторыяй.

Skoda Octavia

Маючы 12 500 рублёў, можна прыгледзецца да Skoda Octavia 2011 года вырабу з невядомым праездам. Праўда, пад капотам у гэтага асобніка — 1,2-літровы бензінавы рухавік, які ставіўся на базавыя версіі. Але стан кодаба неблагі.

Volkswagen Golf Variant

Volkswagen Golf 2002 года вырабу з кодабам «універсал» і дызельным рухавіком — з тых аўтамабіляў, аб якіх мараць шмат якія беларусы. У гэтага асобніка праезд сярэдні 252 тысячы км, а прадаюць яго коштам 7560 рублёў. Выдатны стан кодаба, салона — добры.

Opel Astra Caravan

4200 рублёў за дызельны універсал Opel Astra 1998 года вырабу — гэта нармальна і нават трохі танней за самы нізкі кошт на рынку. Праўда, гэты асобнік мае дробныя праблемы з кодабам, але яны тычацца толькі пластыкавых дэталяў. У астатнім — прыстойнага выгляду аўтамабіль, які можа зацікавіць патэнцыйнага пакупца.

Renault Laguna

А вось яшчэ адзін «універсал», але ўжо французскі — Renault Laguna 1996 года вырабу. З вартасцяў — дызельны рухавік і скураны салон. Кодаб у добрым стане, без відавочных асяродкаў карозіі і пашкоджанняў. Кошт лота — 2700 рублёў. Можна браць!

Hyundai Accent

Яшчэ адзін параўнальна «свежы» асобнік — Hyundai Accent 2011 года вырабу з праездам 184 тысячы км. Пад капотам — стандартны для мадэлі 1,6-літровы бензінавы рухавік, трансмісія — механічная. Пачатковы кошт лота — 9612 рублёў.

ЗАЗ-968М

Калі купля Bentley за 300 тысяч рублёў здаецца занадта марнатраўнай, то ёсць ЗАЗ-968М за 300 рублёў. Гэты «Запарожац» 1987 года вырабу, з заяўленым праездам 458 тысяч км. Адно з пярэдніх крылаў мае скразную карозію, фарба даўно страціла бляск, але салон у параўнальна нядрэнным стане, а на бамперах захаваўся родны хром.

Прызнацца шчыра, нам не да канца зразумелая логіка цэнаўтварэння на канфіскаваныя аўтамабілі. Пазначаны ў суправаджальных дакументах кошт — не канчатковы, бо ўсе самаходы рэалізуюцца праз аўкцыён. Пры гэтым на рынку можна лёгка знайсці аналагічныя станам мадэлі з больш нізкім коштам і магчымасцю праверкі на СТА ці хоць бы пробнай паездкі.

Апошнія навіны