«Маці 328» запатрабавалі, каб на сустрэчы з Лукашэнкам іх суправаджалі прадстаўнікі незалежных СМІ
- 30.04.2018, 19:37
Сустрэча мае адбыцца 2 траўня а 16:00.
«Маленькі прыемны штрых у цяжкім, драматычным сюжэце, - адзначае ў «Фэйсбуку» Аляксандр Класкоўскі. - Жанчыны, якія галадаюць, выставілі ўмову, каб у Менск іх суправаджалі прадстаўнікі недзяржаўных СМІ - «каб нас прывезлі ў адміністрацыю кіраўніка, а не ў ізалятар на вуліцы Акрэсціна».
Заўважце, не просяць, каб былі з «СБ» або БТ. Пералічылі як раз тыя медыя, якія «не ўдастоіліся» патрапіць на нядаўнюю сустрэчу з дыктатарам. Маленькі тэст, якім СМІ простыя людзі давяраюць».
Нагадаем, удзельніцы руху «Маці 328» абвясцілі 27 красавіка бестэрміновую галадоўку. Яны дамагаюцца перагляду артыкулаў Крымінальнага кодэкса за ўжыванне наркотыкаў і патрабуюць сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
У суботу іх запрасілі ў адміністрацыю Лукашэнкі. Сустрэча мае адбыцца 2 траўня а 16 гадзіне.