BE RU EN

У Варшаве адбыўся XI Катыньскі марш ценяў

  • 8.04.2018, 21:21

Блізу 400 чалавек у мундзірах польскіх афіцэраў прайшліся ў нядзелю цэнтрам польскай сталіцы.

У Варшаве адбыўся XI Катыньскі марш ценяў, удзельнікі якога такім чынам аддаюць даніну памяці палякам, забітым у Катыньскім лесе. Блізу 400 чалавек у мундзірах польскіх афіцэраў прайшліся ў нядзелю па цэнтры польскай сталіцы да Помніка загінулым і забітым ва Усходняй Еўропе, паведамляе «Радыё Польшча».

У маршы ўзялі ўдзел некалькі дзясяткаў груп рэканструкцыі, асацыяцый і прыватных асоб. Урачыстай працэсіі папярэднічала памінальная імша ў Катыньскім музеі.

ФОТА: PAP

Затым удзельнікі маршу моўчкі прайшліся вуліцамі Варшавы і такім чынам ушанавалі памяць 22 тысяч польскіх афіцэраў, забітых НКВД у 1940 годзе ў Катыні і іншых месцах пакарання ва Усходняй Еўропе.

ФОТА: PAP

Апошнія навіны