Леанід Кулакоў: Мы хочам, каб было як у Арменіі
- 1.05.2018, 16:39
Улады баяцца ўсякай актыўнасці беларускага народа.
Пра гэта сёння на акцыі незалежных прафзвязаў у Менску заявіў актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леанід Кулакоў:
- Улады заўсёды баяцца ўсяго, што адбываецца ў краіне. Улады баяцца таго, што адбываецца цяпер у Арменіі. А мы хочам, каб было як Арменіі, мы хочам зрабіць усё таксама - без крыві, без гвалту.
Тое, што сёння затрымлівалі актывістаў - гэта вельмі нядобра, яны мелі права выказаць сваё меркаванне.
Нагадаем, што мітынг незалежных прафзвязаў прайшоў сёння ў Кіеўскім скверы Менска. У рэзалюцыі ўдзельнікі мітынгу запатрабавалі новага сацыяльна-эканамічнага курсу для краіны, росту пенсій, заробкаў, скасавання кантрактнай сістэмы і дэкрэтаў Лукашэнкі, у тым ліку дэкрэта аб «дармаедах».