BE RU EN

Гіганцкі град выпаў на захадзе Беларусі

  • 1.05.2018, 16:49

Учора ў заходніх рэгіёнах Беларусі выпаў град уражлівых памераў.

Як паведамляе група «Група аматараў метэаралогіі», у Гарадзенскай вобласці выпаў гіганцкі град - дыяметр асобных асобнікаў дасягаў 4-5 см. Карыстальнікі растлумачылі, што такую прыродную з'яву назіралі ў Ваўкавыску, піша tut.by.

Жыхары Берасцейскага раёна таксама паведамляюць пра выпадзенне ападкаў, але меншага памеру. Тут асобныя градзіны дасягалі памераў перапёлчынага яйка. Аднак гэтага хапіла, каб «пабіць» аўтамабілі.

ФОТА: ВИРТУАЛЬНЫЙ БРЕСТ
ФОТА: VK.COM/CLUBMETEO
ФОТА: ВИРТУАЛЬНЫЙ БРЕСТ

Апошнія навіны