BE RU EN

Жыхар Слуцку стаў чэмпіёнам свету ў тайскім боксе

  • 13.05.2018, 18:36

Аляксей Крапец трэніруе сотні жыхароў Слуцка.

25-гадовы Аляксей Крапец здабыў чэмпіёнскі пояс у тайскім боксе на міжнародным турніры GMMA, які прайшоў на востраве Родас (Грэцыя) у пачатку траўня, піша kurjer.info.

Менскі клуб змешаных адзінаборстваў ММА «Фенікс», ад імя якога выступаў жыхар Слуцку, заняў тры першыя месцы на гэтых спаборніцтвах.

«Мы наогул не планавалі выступаць з тайскім боксам, бо траўмы атрымлівалі шмат людзей. Але нам прапанавалі - і мы пагадзіліся. Разам - чатыры чэмпіёнскія паясы. Усе задаволеныя», - сказаў спартовец.

У турніры ў Грэцыі ўдзельнічалі байцы Расеі, Украіны, Беларусі, Малдовы, Партугаліі.

Аляксей, выпускнік СШ №2, сем гадоў займаецца змешанымі адзінаборствамі ММА ў клубе «Фенікс». У 2017 годзе ён адкрыў у слуцкай школе №11 яго філіял. Там разам з Антонам Бартошыкам, чэмпіёнам Беларусі ў ММА-2016, ён трэніруе блізу сотні случчакоў - ад 6 да 45 гадоў. Аляксей мае наступныя тытулы: срэбны прызёр Беларусі ў ММА, майстар спорту ў грэплінгу, бронзавы прызёр Міжнароднага турніру ў рукапашным баі -2017 і іншыя.

Апошнія навіны