Эрдаган ударыў у спіну
- 13.05.2018, 21:22
Кіраўнік Турцыі праз месяц запускае разам з Аліевым газаправод у абыход РФ.
Сябар і хаўруснік Пуціна - Эрдаган, здзекуючыся з антызаходняй восі Расея-Турцыя, праз месяц запускае разам з Аліевым Трансанаталійскі газаправод (TANAP) у абыход Расеі, піша сайт kasparov.ru са спасылкай на тэлеграм-канал.
Газ з азербайджанскага радовішча "Шах-Дэніз-2" пойдзе ў Еўропу. Магутнасць газаправода - 16 млрд кубаметраў на год на пачатковым этапе і да 60 млрд надалей. Для параўнання - магутнасць дзвюх нітак газпрамаўскай "Паўночнай плыні" - 55 млрд куб.
TANAP пройдзе праз тэрыторыю яшчэ аднаго "вялікага сябра" пуцінскай Расеіі - Грузіюі.
З тонкімі усходнімі кепікамі з "газавага барона" Пуціна, дата ўвядзення TANAP у эксплуатацыю запланаваная на 12 чэрвеня - дзяржаўнае свята Дзень Расеі. Яшчэ адзін удар у зраненую спіну.