BE RU EN

Берасцейскі стралок Шчарбацэвіч усталяваў рэкорд у Паўднёвай Карэі

  • 2.05.2018, 20:02

Юрый Шчарбацэвіч абнавіў нацыянальны рэкорд Беларусі ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі з трох пастаў.

На міжнародным турніры ў горадзе Чханвон Юрый абнавіў нацыянальны рэкорд Беларусі ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі з трох пастаў. Цяпер найлепшае дасягненне раўняецца 1183 балам, паведамляе vb.by.

Дзіўна, але нават гэтакае моцнае выступленне не дапамагло нашаму земляку заваяваць медалі. Рэкорд скарыўся Шчарбацэвічу ў кваліфікацыі, а ў фінале Юрый страляў трохі горш і заняў пятае месца. У стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі ён паказаў толькі 42-ы вынік.

Апошнія навіны