BE RU EN

Прэзідэнт Арменіі гатовы працаваць з Пашынянам у якасці прэм'ера

  • 7.05.2018, 18:41

Армэн Саркісян падкрэсліў, што яго апошнія сустрэчы з Ніколам Пашынянам «былі вельмі канструктыўнымі».

Прэзідэнт Арменіі Армэн Саркісян гатовы працаваць з Ніколам Пашынянам, калі яго абяруць прэм'ер-міністрам краіны. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю радыёстанцыі «Эхо Москвы».

«Калі я з ім працаваў на плошчы, напэўна, змагу. А калі ён стане прэм'ер-міністрам, не толькі змагу - я буду з ім працаваць», - адзначыў А.Саркісян.

Ён падкрэсліў, што яго апошнія сустрэчы з Пашынянам «былі вельмі канструктыўнымі».

«Гэта малады, таленавіты чалавек, які адчувае, таленавіта кіруе эмоцыямі, думкамі і жаданнямі маладых і немаладых людзей. Але гэта адна якасць. Якім ён будзе прэм'ер-міністрам, пакажа час», - удакладніў А.Саркісян.

Ён дадаў, што гатовы даць Пашыняну параду, калі той таго захоча.

«Таксама я хачу ўказаць, што для мяне будзе прыярытэтам закон і законнасць, Канстытуцыя. Калі хтосьці паквапіцца на Канстытуцыю або на закон, ува мне яны ўбачаць сцяну», - сказаў на заканчэнне А.Саркісян.

Апошнія навіны