BE RU EN

У Вугоршчыне пачаліся пратэсты супраць прэм'ер-міністра Орбана

  • 8.05.2018, 21:18

Пратэстоўцы сабраліся перад будынкам парламента ў Будапешце.

У Вугоршчыне на фоне пратэстаў прынёс прысягу новы парламент, які складаецца ў асноўным з сябраў партыі Віктара Орбана. Перад будынкам парламента ў Будапешце сабралася блізу тысячы чалавек. Пра гэта паведамляе ukranews.com са спасылкай на 24.hu.

Людзі прыйшлі з пратэстнымі плакатамі і выкрыквалі лозунгі. Орбана абвінавачваюць у маніпуляванні вынікамі выбараў.

Яго партыя атрымала паводле вынікаў красавіцкіх выбараў 133 з 199 месцаў у парламенце. Такая перавага галасоў дазваляе ўносіць змены ў Канстытуцыю краіны.

Прэм'ер Орбан запэўніў, што Вугоршчына застанецца сябрам Еўрапейскага звязу, але ў еўразону ў найбліжэйшыя чатыры гады ўваходзіць не плануецца.

Апошнія навіны