BE RU EN

Студэнты ў Гародні двойчы абакралі адзін і той жа бар

  • 1.06.2018, 21:34

Хлопцы скралі кальян і алкаголь.

У адзін з дзён двое маладых людзей 1998 і 1999 гадоў нараджэння адпачывалі ў бары на вуліцы Калючынская. Пасля таго, як ўстанова ўжо зачынілася, яны разбілі акно і праніклі праз праём унутр. Хлопцы скралі кальян і алкаголь.

На раніцу ўладальніца бара ўбачыла сляды здарэння, звярнулася ў міліцыю, закрыла разбітае акно фанерай, а ў залю паставіла камеры відэаназірання з датчыкамі руху, якія адразу ж перадаюць карцінку на мабільны тэлефон, паведамілі kp.by ва УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Прыкладна праз тыдзень зламыснікі зноў прыйшлі ўначы ў яе ўстанову. Дзейнічалі аналагічным спосабам: выбілі фанеру, устаўленую замест шкла, і пачалі збіраць кальян, алкаголь, прадукты харчавання. Уладальніцы адразу ж прыйшло апавяшчэнне пра тое, што адбываецца, і яна выклікала міліцыю.

Студэнты былі затрыманыя прама на месцы злачынства. Пазней высветлілася, што гэта былі тыя ж маладыя людзі, якія тыдзень таму ўчынілі першы крадзеж. Паводле адпаведнага артыкула ў дачыненні да іх распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны