У Італіі сфармаваны новы ўрад
- 1.06.2018, 21:40
Кааліцыйны ўрад узначаліў Джузэпэ Контэ.
1 чэрвеня ў палацы Квырынале ў Рыме прыняў прысягу новы ўрад Італіі, паведамляе gordonua.com са спасылкай на сайт прэзідэнта краіны.
Праз 90 дзён пасля парламенцкіх выбараў удалося сфармаваць кааліцыйны кабінет, у які ўвайшлі прадстаўнікі папулісцкага руху «Пяць зорак» і правай партыі «Ліга».
Новым прэм'ер-міністрам прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла прызначыў Джузэпэ Контэ.
27 траўня Контэ вярнуў атрыманы ад прэзідэнта мандат на фармаванне кабінета пасля таго, як Матарэла адмовіўся сцвярджаць на пасаду міністра эканомікі і фінансаў кандыдатуру Паола Савона ад партыі «Ліга», які мае імідж еўраскептыка.
У новым кабінеце, склад якога Контэ назваў 31 траўня, Савона прысутнічае, але ў якасці міністра еўрапейскіх спраў.
31 траўня, пасля таго, як стала вядома пра паспяховае заканчэнне палітычнага крызісу, Матарэлла адклікаў мандат на фармаванне тэхнакратычнага кабінета, выдадзены былому выканаўчаму дырэктару Міжнароднага валютнага фонду Карлу Катарэлі. Меркавалася, што нейтральны ўрад будзе працаваць да пазачарговых парламенцкіх выбараў.