Як менскія аўтамабілісты адрэагавалі на рэпетыцыю параду ў гонар 3 ліпеня
- 28.06.2018, 21:44
Меркаванні беларускіх кіроўцаў пра парад у сістэме «Яндекс.Пробки».
28 чэрвеня з 18.00 да 24.00 у сталіцы праходзіць генеральная трэніроўка парада войскаў Менскага гарнізона. Праз гэта многія аўтамабілісты Менска зведалі цяжкасці і патрапілі ў заторы. «НН» сабрала думкі кіроўцаў пра парад у сістэме «Яндекс.Пробки», дзе кожны кіроўца можа пакінуць каментар пра дарожную сітуацыю ў тым ці іншым месцы.
Нехта зусім не ведаў пра парад і не разумеў, што адбываецца.