BE RU EN

Рамкі, якія паставіў Пуцін

  • 5.06.2018, 21:43

«У каго капшук паўнейшы» - вось сутнасць пуцінскага кіравання.

«У нас дэмакратычная дзяржава, і мы ўсе жывём у рамках дзейнай Канстытуцыі», - сцвярджае Пуцін у інтэрв'ю аўстрыйскаму тэлеканалу ORF пад свіст травеньскіх казачых нагаек і грукат учорашняга скандалу з фальсіфікацыяй выбараў прэзідэнта.

Well done, нязменны!

Пуцінскія «межы Канстытуцыі» пастаўленыя ім вельмі шырока і ніяк не ўплываюць на тое, што адбываецца паміж імі - на полі, піша телеграм-канал "СерпомПо".

Можна назваць гэтыя «рамкі» дэкарацыяй або слупамі, з развешанымі на іх дацзыбао з артыкуламі Канстытуцыі, якія ўлады не чытаюць. А правільней уважаць гэтыя «рамкі» шыбеніцамі, на якіх пуцінскай сямейнай і сяброўскай карумпаванай уладай павешаныя артыкулы Канстытуцыі аб правах і свабодах грамадзян. Гэта будзе самы дакладны вобраз пуцінскіх «рамак дзейнай Канстытуцыі». Яшчэ якіх рамак! З папярочкай і вяроўкай.

У каго капшук паўнейшы, у таго і суд спраўнейшы, - вось сутнасць пуцінскага кіравання. Можна, і з савецкага мінулага: «Фармальна правільна, па сутнасці - здзек».

За пуцінскія гады ў грамадзян Расеі адабраны найважнейшыя канстытуцыйныя правы - свабода слова, свабода друку, свабода мітынгаў і дэманстрацый.

Расейцы пазбаўлены права свабодных выбараў на ўсіх узроўнях. Знішчаная змяняльнасць кіраўніка дзяржавы, ліквідаваны парламент, сродкі масавай інфармацыі замененыя сродкамі прапаганды.

Усе аўтарытарныя палажэнні ельцынскай Канстытуцыі Пуцін давёў да «дасканаласці», канчаткова ператварыўшы Расею ва ўласнасць свайго клана, галоўная мэта якога - узбагачэнне.

Журналіст ORF задае Пуціну рытарычнае пытанне: «Вы ўжо на працягу 18 гадоў Прэзідэнт або Прэм'ер-міністр. Некаторыя кажуць, што Вы ператварылі краіну, якая была на шляху да дэмакратыі, у аўтарытарную сістэму, што Вы нібыта тут цар. Ці дакладна гэта?»

«Не. Не дакладна», - паспешліва і прама адказвае Пуцін, выдаючы сябе, не разумеючы, што адказ яго няважны. Не сцяміўшы, што гэта не пытанне. Не зразумеўшы, што гэта прыём, якім Пуціна прыпячатаў да дывана на абедзве лапаткі. «Не, няправільна», - стукае рукой па дыване змагар, які саступіў, спрабуючы падняцца.

Зала на яго не глядзіць, натоўп яго не бачыць, шэрага, як моль, чалавека - яна сустракае авацыяй журналіста, што злавіў фальшывага кіраўніка. «Нібыта тут цар» злосна глядзіць вакол.

Апошнія навіны