Па дарозе з Курапатаў затрымалі Паўла Севярынца
- 7.06.2018, 18:00
Апазіцыйнага палітыка сілай запіхнулі ў міліцэйскую машыну.
У Менску непадалёк ад Курапатаў, на вуліцы Мірашнічэнкі затрымалі сустаршыню аргкамітэта стварэння партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла Севярынца. Яго сілай заштурхалі ў міліцэйскі аўтамабіль. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў сведка затрымання, актывіст Дзяніс Урбановіч.
Севярынец браў актыўны ўдзел у акцыі пратэсту перад брамай рэстарацыі «Паедзем паядзім», якая адкрылася побач з Курапатамі.