Золатавалютныя рэзервы за травень «схуднелі» амаль на $100 мільёнаў
- 7.06.2018, 21:41
Зніжэнне ўзроўню ЗВР выклікана пагашэнне запазычанняў.
Паводле папярэдніх звестак, ЗВР Беларусі на 1 чэрвеня склалі 6,94 млрд даляраў ЗША ў эквіваленце. Пра гэта паведаміў сёння Нацбанк.
Такім чынам, за травень рэзервы знізіліся на 98,5 млн даляраў, або на 1,4 працэнта. Для параўнання, у красавіку яны павялічыліся на 43,5 млн, гэта значыць на 0,6 працэнта.
Зніжэнне ўзроўню ЗВР паводле вынікаў траўня абумоўлена планавай выплатай урадам і Нацбанкам замежных і ўнутраных валютных абавязанняў на суму блізу 331 млн даляраў ЗША.
Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі аб'ём рэзерваў на 1 студзеня 2019-га з улікам выплаты валютных абавязанняў павінен скласці не менш за 6 млрд даляраў.