BE RU EN

Лідары прафзвязаў РЭП адмовіліся пісаць Лукашэнку прашэнне аб памілаванні

  • 8.06.2018, 21:15

Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік нічога не парушалі, каб прасіць дыктатара аб памілаванні.

Старшыня незалежнага прафзвязу працоўных радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч і бухгалтар РЭП Ігар Комлік, якіх абвінавачваюць ва «ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва значнай суме», адмовіліся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў Генадзь Фядыніч, які 8 чэрвеня разам з Ігарам Комлік пабываў у следчым камітэце.

«Нарэшце мы скончылі вывучаць нашу справу, а гэта вялікі аб'ём - 11 тамоў па 300 лістоў. Пасля таго як мы сказалі следчым, што азнаёміліся са справай, яны спыталі, ці хочам мы скарыстацца сваім правам напісаць хадайніцтва аб памілаванні на імя кіраўніка беларускай дзяржавы. Мы адказалі адмоўна, таму што нічога не парушалі. Таму прасіць аб памілаванні няма падстаў», - сказаў Фядыніч.

Пасля гэтага следчыя сказалі, што справа Фядыніча і Комліка падоўжаная на адзін месяц да 1 ліпеня 2018 года.

Апошнія навіны