Рэкорд з пачатку года: беларусы працягваюць прадаваць валюту
- 8.06.2018, 21:37
Беларусы імкліва «праядаюць» валютныя запасы.
У траўні беларусы купілі наяўнай і безнаяўнай валюты на 635,7 млн даляраў, а прадалі на 843 млн. Гэта значыць, чысты продаж валюты склаў 207,3 млн.
Гэта вынікае са звестак, апублікаваных сёння Нацбанкам, паведамляе belmir.by.
Лічба 207,3 млн даляраў - рэкордная з пачатку гэтага года. У студзені адмоўнае сальда было роўным 37,1 млн, у лютым - 127,4 млн, на сакавіку - 138,8 млн, а ў красавіку - 147,2 млн.
Усяго ж за студзень-травень фізічныя асобы набылі валюты на 3 049,5 млн даляраў, а прадалі на 3 707,3 млн. Мінусавая розніца склала 657,8 млн.
Прадпрыемствы-рэзідэнты ў траўні купілі валюты на 1 730,7 млн даляраў, прадалі на 1 652,2 млн, сальда - плюс 78,5 млн. З пачатку года - 424,5 млн, 7 998,7 млн і плюс 425,8 млн адпаведна.
Прадпрыемствы-нерэзідэнты за апошні месяц набылі валюты на 16,4 млн даляраў, прадалі на 45,7 млн, розніца - мінус 29,3 млн. З пачатку года гэта 48,7 млн даляраў, 240,6 мільёнаў даляраў і мінус 191,9 млн адпаведна.
Такім чынам, у траўні фізасобы і нерэзідэнты прадалі валюты больш, чым купілі, а рэзідэнты - наадварот. Агульнае адмоўнае сальда атрымалася на ўзроўні мінус 158,1 млн даляраў.