У Эймсберы канфіскавалі сотні прадметаў, магчыма, заражаных «Навічком»
- 14.07.2018, 20:50
Іх перадалі ў лабараторыі для аналізу.
Брытанская контртэрарыстычная паліцыя канфіскавала больш за 400 рэчыўных довадаў, узораў прадметаў у рамках расследавання забойства 44-гадовай Дон Стэрджэс у Эймсберы, якая была атручаная нервова-паралітычным рэчывам «Навічок». Як піша liga.net, пра гэта паведамляе Reuters.
Са слоў паліцыянтаў, значная колькасць прадметаў патэнцыйна заражаныя і перададзеныя ў лабараторыі для аналізу.
30 чэрвеня 2018 года на паўднёвай ускраіне ангельскага мястэчка Эймсберы выявілі 44-гадовую Дону Стэрджэс з суседняга Солсберы і яе 45-гадовага знаёмца Чарльза Роўлі: абодва былі без прытомнасці. Паводле высноваў брытанскіх экспэртаў, пара атруцілася «Навічком». 10 ліпеня Стэрджэс памерла. Роўлі прыйшоў у сябе, але працягвае праходзіць лячэнне.
13 ліпеня паведамлялася, што брытанская паліцыя выявіла ў доме жыхара Эймсберы Чарлі Роўлі, які раней пацярпеў ад атручвання «Новічком», бутэльку з гэтым нервова-паралітычным рэчывам.