BE RU EN

Пуцін даручыў узмацніць кантроль над замежнымі выправамі расейцаў

  • 28.07.2018, 20:59

Улады будуць збіраць звесткі аб турах, набытых расейцамі праз турыстычныя кампаніі.

Расейскія ўлады рыхтуюць захады для ўзмацнення кантролю за турыстычнымі выправамі насельніцтва за мяжу.

Для гэтага плануецца павялічыць выкарыстанне сістэмы "Электронны тур", у якой будуць збірацца звесткі аб турах, набытых грамадзянамі праз турыстычныя кампаніі, піша finanz.ru.

Сістэма, якая распрацоўвалася з 2015 года ў рамках закона "Аб асновах турысцкай дзейнасці", першапачаткова задумвалася як добраахвотная.

Цяпер жа Растурызм і "Ростех" прапанавалі зрабіць яе абавязковай для ўсіх тураператараў, а перадачу звестак - замацаваць заканадаўча.

Далейшы лёс "Электроннага туру" абмяркоўвалася ў траўні з прэзідэнтам РФ Пуціным, які даў рэзалюцыю, што ён "згодзен" з прапановамі "Ростеха" і Растурызму, заявіў дырэктар асацыяцыі "Турпомощь" Аляксандр Асавуленка.

Бізнэс папярэджаны аб тым, што ў найбліжэйшай перспектыве "Электронны тур" стане абавязковым, дадаў ён. Пра гэта аператараў праінфармавалі на пасяджэнні назіральнай рады асацыяцыі "Турпомощи", які адбыўся 21 чэрвеня.

Аператарам "Электроннага туру" стане АТ "Нацыянальныя турыстычныя тэхналогіі" - структура дзяржаўнай карпарацыі "Ростех". Адпаведнае даручэнне Пуцін даў пасля просьбы самога "Ростеха" і Растурызму, паведаміла РБК крыніца ў агенцтве.

Цяпер ва ўрадзе вядзецца дзейнасць "для арганізацыі выканання гэтага даручэння", дадалі ў Растурызме.

У першапачатковым, добраахвотным выглядзе "Электронны тур" меў пачаць дзейнасць з 1 студзеня 2018 года. На праект выдаткавалі 500 млн рублёў, але запусціць яго на часе не выйшла.

Распрацоўнік сістэмы - АТ "Астерос" - у сакавіку падало заяву аб банкруцтве.

На пачатку чэрвеня АТОР паведамляла, што "Электронны тур" больш не даступны ўдзельнікам рынку: на сайце Растурызму знік раздзел, з якога тураператары маглі зайсці ў сістэму. Тады ж закончыўся гарантыйны тэрмін, на працягу якога група "Астерос" мела падтрымліваць і дапрацоўваць сістэму.

Паводле інфармацыі крыніц АТОР, у кампаніі амаль не засталося персаналу, здольнага падтрымліваць сістэму, а месцазнаходжанне сэрвэраў, на якіх яна была размешчаная, невядомае.

Апошнія навіны