BE RU EN

Муратаў: У Расеі вынайшлі тэхналогію ўтойвання катаванняў у турмах

  • 29.07.2018, 20:42

Галоўны рэдактар «Новой газеты» распавёў пра хітрыкі супрацоўнікаў ФСВП.

У папраўчай калоніі №6 горада Уладзіміра супрацоўнікі Федэральнай службы выканання пакаранняў (ФСВП) спрабавалі схаваць смерць зняволенага Гара Авакімяна ад катаванняў. Пра гэта паведаміў галоўны рэдактар расейскай "Новой газеты" Дзмітрый Муратаў 27 ліпеня ў эфіры «Эхо Москвы», паведамляе "Гордон".

Журналіст распавёў, што родныя зняволенага пацікавіліся ў калоніі, чаму той ім не тэлефануе, на што ім адказалі, што з ім усё ў парадку і «не трэба турбавацца». Аднак у сям'і «нешта западозрылі», і маці паслала брата з сястрой наведаць Гора. Калі родныя прыехалі ў калонію, ім паведамілі, што Авакімян памёр шэсць дзён таму.

«А ведаеце, чаму шэсць дзён? Я адразу палез у закон. А ў законе ў нас аб пахавальных паслугах і розных рытуальных тонкасцях, федэральны закон за 1996 год, там сказана, што неапазнаныя трупы захоўваюцца не больш за сем дзён. Гэта значыць на наступны дзень яго б закапалі так, што яны нават не даведаліся б, дзе», - падкрэсліў Муратаў.

Са слоў галоўнага рэдактара, супрацоўнікі ФСВП прыдумалі схему ўтойвання злачынстваў.

"Каб сляды зверстваў хаваць, прыдуманая яшчэ адна тэхналогія. Чалавека забіваюць у калоніі, у гэтым выпадку ва Уладзімірскай ВК-6, і перавозяць яго з турэмнага шпіталя ў цывільны морг. Ну так, рука руку мые. Дамовіліся пра ўсё. І ён там шэсць дзён ляжыць спакойна, ціха, не задаючы пытанняў. А як толькі скончыўся шосты дзень, усё, закапаць, неапазнаны труп", - распавёў ён.

Журналіст адзначыў, што сваякі выявілі на целе зняволенага сляды катаванняў.

«Ён увесь у слядах ад электрашокера, вялізныя гематомы на паясніцы, пальцы на руках і нагах зламаныя, палавыя органы пашкоджаны, пад пахай сляды электрашокера, твар толькі цэлы. Ну каб можна было сфатаграфаваць, паслаць там яго каму-небудзь», - паведаміў Муратаў.

Ён адзначыў, што ў пратаколе аб смерці было сказана, што зняволены «прамачыў ногі ... і памёр ад пнеўманіі». І толькі на патрабаванне родных быў складзены новы пратакол аб гвалтоўнай смерці. «Першы пратакол канфіскавалі, вы разумееце, як усё зладжана? А потым маці і ім самім пачалі тэлефанаваць сваякі з зоны. Аднекуль даведаліся іх нумары тэлефонаў. Каб яны забралі свае заявы і спыніліся, бо ўсім будзе дрэнна. Вось што адбываецца!» - распавёў журналіст.

Са слоў галоўнага рэдактара, у расейскіх зонах цяпер вырываюць старонкі з выпускаў "Новой газеты", у якіх распавядаецца пра злоўжыванні ў месцах зняволення. «Але ўсё ўсім паведамляюць. І ўсе ўсё ведаюць. Бурбалка маўчання лопнула. Яна усё адно ўжо лопнула гэтая бурбалка», - падсумаваў ён.

Апошнія навіны