BE RU EN

«Эльдарада» пад Гомелем: як беларусы зарабляюць на малінах

  • 3.07.2018, 8:56

Гомельцы прадаюць ягады ў тым ліку і за мяжу.

Прыгарадныя паселішчы Гомельскага раёна - Пакалюбічы, Лапаціна, Яроміна, Касцюкоўка - гэтымі днямі жывуць «салодкім жыццём». У самай сярэдзіне сэзон нарыхтоўкі малін, піша гомельская газета «Маяк».

Гаспадары, якія маюць на сваім агародзе маліну, устаюць крыху раней, і ўжо з 6-7 гадзін раніцы, пакуль не горача, пачынаюць збор духмяных ягад. Ураджаі тут традыцыйна багатыя, бо мясцовыя глебы выдатна пасуюць для гэтай культуры.

«Мода» на маліны прыйшла ў Пакалюбічы больш за 25 гадоў таму. Нямала паспрыяла гэтаму магчымасць выгадна рэалізоўваць вырашчаны ўраджай ягад. Калі раней гаспадары маглі атрымаць дадатковы даход, аднёсшы вядзерца малін на базар, то цяпер яны могуць гуртам рэалізаваць яе ў блізкае замежжа.

Для таго, каб пацвердзіць, што прадукцыя вырашчаная ў асабістай дапаможнай гаспадарцы, у Пакалюбіцкім выканкаме выдаюць даведкі стандартнага ўзору. Да гэтага моманту іх атрымалі ўжо блізу 200 мясцовых жыхароў. Нарыхтоўчы кошт першых малін складаў 4 рублі за кілаграм. Потым спакваля кошт кілаграму малін скараціўся да 3 рублёў.

Апошнія навіны