BE RU EN

Галіна Смірнова: Фядыніч - чалавек слова

  • 1.08.2018, 22:55

Актывістка ператварыла свой допыт у акцыю падтрымкі лідара прафзвязу РЭП.

Praca-by.info прыводзіць фрагмент артыкула пра другі дзень судовага пасяджэння ў Справе прафзвязаў.

«...Пасля абедзеннага перапынку ў судзе працягваецца допыт сведак. Выклікаюць прадстаўніка РЭП у Бабруйску Галіну Смірнову. Смірнова - сябра РЭП з канца 2011 года. [...]

Кажа пра кіраўніка прафзвязу: «Фядыніч - прафзвязны бог! Хачу скарыстацца магчымасцю, што маю мікрафон, хачу павіншаваць яго! (Зала пляскае ў ладкі). Чалавек слова, проста на сваім месцы».

Смірнова распавядае пра важную сацыяльную ролю прафзвязу. Адзначае, што канфліктаў з кіраўнікамі не было ніколі.

Сведка звяртаецца да суддзі: «Высокі суд! Хачу зачытаць. Калі следчы дапытваў мяне, склалася ўражанне, што дапытваюць не сябра прафзвязу, а члена злачыннай групоўкі. Для следчых РЭП -тое ж самае, што АЗГ. Склалася ўражанне, што нас абвінавачваюць у самым членстве ў РЭП».

Апошнія навіны