Выданне Mills & Boon назвала самыя рамантычныя месцы свету
- 1.08.2018, 21:59
На першым месцы апынуўся Парыж.
Брытанскае выдавецтва Mills & Boon апытала вядучых экспэртаў падарожжаў, а таксама дзве тысячы турыстаў і назвала самыя рамантычныя месцы свету, піша РІА «Новости».
На першым месцы апынуўся Парыж, на другім - грэцкі востраў Сантарыні, на трэцім - Венецыя.
У першую дзясятку ўвайшлі таксама гарады Амальфі (Італія) і Бруге (Бэльгія), выспы Маўі, Бора-Бора, Гілі і Серф, а таксама гара Кіркьюфетль (Ісландыя).