Якім будзе надвор'е на гэтым тыдні
- 13.08.2018, 12:10
Свежае паветра з Балтыйскага мора прынесла камфортнае летняе надвор'е.
У нядзелю ўдзень максімальная тэмпература паветра вагалася ад +21 на паўночным захадзе да +27 на паўднёвым усходзе краіны. Сёння ў сярэдзіне дня чакаецца ад +19 на поўначы да +28 на поўдні краіны. Такі тэмпературны фон адпавядае кліматычнай норме для сярэдзіны жніўня. Заўтра сінаптычная сітуацыя зменіцца. Пра гэта tut.by паведамілі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.
У аўторак, 14 жніўня, на Беларусь накіруецца вельмі цёплае паветра з паўднёвага захаду Еўропы, удзень у паўночна заходнія рэгіёны падыдзе франтальны раздзел. Таму ў аўторак чакаецца пераменная воблачнасць. Уночы месцамі, удзень пераважна на паўночна-заходняй палове кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы і раніцай панізіцца да +11... +18°С, у другой палове дня паветра прагрэецца да +24... 29°С, у паўднёвых раёнах да +30... 32°С. Такі тэмпературны фон на 3-7 градусаў перавысіць кліматычную норму.
У сераду, 15 жніўня, краіна будзе знаходзіцца пад уплывам франтальных раздзелаў, звязаных з цыклонам, якія перамяшчаецца з поўдня Швэцыі на Эстонію. Пры такой сітуацыі на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы, месцамі магчымыя проліўні. Вецер заходняй чвэрці сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +15... 20°С, удзень +22... +28°С, на крайнім паўднёвым усходзе - +29 +32°С.
У чацвер, 16 жніўня, на фоне росту атмасфернага ціску чакаецца паступленне няўстойлівых свежых паветраных мас з поўначы Балтыйскага мора. У асобных раёнах чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўночна-заходні, паўночны сярэдні. Тэмпература паветра зноў вернецца ў кліматычную норму: ноччу +11... 17°С, удзень +19... 26°С.
Згодна з папярэднім прагнозам, у канцы тыдня і гэтыя выходныя ўсталюецца цёплае надвор'е, з тэмпературай у разгар дня ў асноўным +23... 28°С, дзе-нідзе пройдуць кароткія летнія дажджы пад акампанемент навальніц.