BE RU EN

З Аўдзееўкі ў бок акупаванага Данецка запусцілі сцяг Украіны

  • 23.08.2018, 18:25

Гэта самы вялікі дзяржаўны сцяг Украіны на тэрыторыі правядзення аперацыі Аб'яднаных сіл.

Валанцёры, актывісты і прадстаўнікі ўладаў Данецкай вобласці запусцілі сёння з прыфрантавой Аўдзееўкі ў бок акупаваных тэрыторый сцяг Украіны плошчай 120 м². Пра гэта паведамляе прэс-служба Данецкай АДА.

Грошы на выраб сцяга збіралі валанцёры, а пашыла яго жыхарка Бахмута Ангеліна Шостак. Гэта самы вялікі дзяржаўны сцяг на тэрыторыі правядзення аперацыі Аб'яднаных сіл, піша прэс-служба.

«Украіна святкуе Дзень дзяржаўнага сцяга, і мы вітаем украінцаў, якія чакаюць вестак на акупаваных тэрыторыях. Людзі чакаюць гэты сцяг, і ён самы вялікі за ўсю гісторыю нашых запускаў. Вецер на вышыні дасягае 10 км у гадзіну, таму сцяг хутка даляціць да Данецка. менавіта такія святы сведчаць аб тым, наколькі важныя для нас дзяржаўныя сімвалы, таму мы проста абавязаны вызваліць акупаваныя тэрыторыі», - заявіў на мерапрыемстве намеснік кіраўніка Данецкай АДА Ігар Стоказ.

Аўдзееўка - горад у цэнтральнай частцы Данецкай вобласці, знаходзіцца на мяжы з акупаваным Данецкам і падкантрольны ўраду Украіны.

Узброены канфлікт на ўсходзе Украіны пачаўся ў красавіку 2014 года. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Украіны і прарасейскімі баевікамі, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей.

Апошнія навіны